КАТЭХІЗІС |
|
|
|
КАТЭХІЗІСПРА ПАНА БОГА І. Хто такі Бог? - Пан Бог - дасканалы Дух, Стварыцель неба і зямлі, а таксама наш найлепшы Айцец. Бог ёсць адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы. 2. Чаму Пана Бога мы называем Духам? - Бога мы называем Духам, бо Ён не мае цела. 3. Як мы называем Бога ў трох Асобах? - Бога ў трох Асобах мы называем Найсвяцейшай Тройцай. 4. Чаму Пана Бога мы называем вечным? - Бога мы называем вечным, бо Ён заўсёды быў, ёсць і будзе. 5. Дзе ёсць Бог? - Бог ёсць на небе, на зямлі і на кожным месцы. 6. Чаму Пана Бога мы называем Усёбачным? - Бога мы называем Усёбачным, бо Ён усё бачыць і ўсё ведае, нават нашыя думкі і жаданні. 7. Чаму Пана Бога мы называем Стварыцелем? - Бога мы называем Стварыцелем, бо Ён стварыў усё з нічога. 8. Чаму Пана Бога мы называем найлепшым Айцом? - Бога мы называем нашым найлепшым Айцом, бо Ён любіць усіх людзей як сваіх дзяцей і клапоціцца аб кожным сваім стварэнні. 9. Чаму Пана Бога мы называем справядлівым? - Бога мы называем справядлівым, бо Ён за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае. 10. Чаму Пана Бога мы называем міласэрным? - Бога мы называем міласэрным, бо Ён ахвотна прабачае нам нашыя грахі, калі мы раскайваемся ў іх. ПРА АНЁЛАЎ 11. Хто такія анёлы? - Анёлы - гэта духі, якія маюць розум і вольную волю, але не маюць цела. 12. Навошта Пан Бог стварыў анёлаў? - Бог стварыў анёлаў каб яны праслаўлялі Яго, дапамагалі людзям у збаўленні і радаваліся шчасцем у небе. 13. Як мы называем анёлаў, якія нам дапамагаюць? - Анёлаў, якія нам дапамагаюць, мы называем Анёламі Ахоўнікамі. 14. Ці ўсе анёлы былі паслухмяныя Пану Богу? - Некаторыя анёлы ўзбунтаваліся і не захацелі служыць Пану Богу. 15. Што сталася з анёламі, якія адмовіл: ся выконваць волю Пана - Гэтыя анёлы трапілі ў пекла. Там яны ўжо не могуць бачыць Бога і церпяць вечныя пакуты. 16. Як мы называем анёлаў, якія ўзбунтаваліся? - Анёлаў, якія ўзбунтаваліся, мы называем злымі духамі, д'ябламі, 17. Што робяць злыя духі? - Злыя духі спакушаюць людзей, каб яны не слухаліся Бога. ПРА ЧАЛАВЕКА 18. Хто стварыў чалавека? - Чалавека стварыў Пан Бог. 19. Хто такі чалавек? - Чалавек - гэта Божае стварэнне, якое мае цела і несмяротную душу. 20. Да каго падобна душа чалавека? - Душа чалавека падобна да Пана Бога, бо яна - дух, яна мае розум, 21. Навошта Пан Бог стварыў чалавека? - Пан Бог стварыў чалавека, каб чалавек любіў Пана Бога, 22. Чаму першыя людзі былі шчаслівымі? - Першыя людзі былі вельмі шчаслівымі, бо былі любімымі Божымі дзецьмі. Яны сябравалі з Богам, не хварэлі і не павінны былі памерці. 23. Чаму болып за ўсё радаваліся першыя людзі? - Першыя людзі больш за ўсё радаваліся таму, што мелі асвячальнуюласку 24. Што дае асвячальная ласка? - Асвячальная ласка чыніць душу прыгожай і прыемнай Богу, ПРА ПЕРШАРОДНЫ ГРЭХ 25. Чаго Пан Бог патрабаваў ад першых людзей? - Бог патрабаваў, каб першыя людзі любілі Яго і былі Яму паслухмяныя. 26. Ці заўсёды першыя людзі былі паслухмянымі Пану Богу? - Першыя людзі не заўсёды былі паслухмянымі Богу. Злы дух падгаварыў іх да непаслухмянасці. 27. Як называецца непаслухмянасць першых людзей? - Непаслухмянасць першых людзей называецца першародным грахом. 28. Як былі пакараныя першыя людзі за свой грэх? - Яны страцілі асвячальную ласку, права на вечнае жыццё ў небе. 29. Якія наступствы першароднага граху? - Гэтая кара перайшла на ўсіх людзей, гэта значыць, што кожны чалавек нараджаецца з першародным грахом, не мае асвячальнай ласкі. 30. Хто быў вольны ад першароднага граху? - Толькі Маці Божая была вольная ад першароднага граху, таму мы называем Яе Беззаганнай, Прачыстай. ПРА АПОШНІЯ РЭЧЫ ЧАЛАВЕКА 31. Што такое смерць? - Смерць - гэта аддзяленне душы ад цела. 32. Што адбываецца з душой пасля смерці чалавека? - Пасля смерці душа чалавека прадстае перад Божым судом. 33. Што адбываецца пасля суда? - Пасля суда душа альбо атрымлівае ўзнагароду вечнага шчасця ў небе (рай), альбо ачышчаецца ў чыстцы, альбо атрымлівае прысуд вечнай кары ў пекле. 34. У чым заключаецца вечнае шчасце ў небе? - Душы ў раі шчаслівыя, бо бачаць Пана Бога, знаходзяцца разам з Езусам Хрыстом, Найсвяцейшай Паннай Марыяй, анёламі і святымі. 35. Якую кару атрымліваюць асуджаныя ў пекле? - Асуджаныя ў пекле не бачаць Бога і церпяць вечныя мукі. 36. Што адбываецца з душою ў чыстцы? - У чыстцы душа некаторы час пакутуе за свае грахі, а потым пераходзіць у рай. 37. Калі цела атрымае ўзнагароду ці вечнае пакаранне? - Напрыканцы свету ўсе ўваскрэснуць. Падчас Апошняга Суда чалавек атрымае альбо ўзнагароду вечнага шчасця, альбо вечнае пакаранне. ПРА БОЖЫЯ ЗАПАВЕДЗІ 38. Што Бог даў людзям, каб яны ведалі, як жыць? - Пан Бог даў людзям сумленне і 10 запаведзяў. 39. Як гучыць першая запаведзь? - Я - Пан Бог твой, не май іншых багоў, апроч Мяне. 40. Калі мы выконваем першую запаведзь? - Першую запаведзь мы выконваем, калі верым у Пана Бога і ва ўсё, што Ён аб'явіў, размаўляем з Ім на малітве, пазнаём Яго праз чытанне Бібліі і на занятках па рэлігіі. 41.Як гучыць другая запаведзь? - He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна. 42. Калі мы выконваем другую запаведзь? - Другую запаведзь мы выконваем, калі імя Пана Бога вымаўляем з пашанаю, калі з пашанаю вымаўляем імёны Маці Божай і святых, калі шануем асвячоныя рэчы і месцы, калі з павагай адносімся да асобаў, пасвечаных Богу, калі адпаведна паводзім сябе ў касцёле. 43. Як гучыць трэцяя запаведзь? - Памятай дзень святы святкаваць. 44. Калі мы выконваем трэцюю запаведзь? - Мы выконваем трэцюю запаведзь, калі ў нядзелю і ў прадпісаныя святы дні ўдзельнічаем у святой Імшы, аддаючы пашану Пану Богу, калі ў гэтыя дні не робім неабавязковую працу, калі адводзім час на адпачынак і добрыя ўчынкі. 45. Як гучыць чацвёртая запаведзь? - Шануй бацьку свайго і маці сваю. 46. Калі мы выконваем чацвёртую запаведзь? - Мы выконваем чацвёртую запаведзь, калі любім і шануем сваіх бацькоў, слухаемся іх і дапамагаем ім, а таксама калі з пашанаю адносімся да настаўнікаў, выхавацеляў і старэйшых, калі любім і молімся за сваю Айчыну. 47. Як гучыць пятая запаведзь? - He забівай. 48. Калі мы выконваем пятую запаведзь? - Мы выконваем пятую запаведзь, калі клагюцімся пра жыццё і здароўе сваё і бліжніх: выконваем правілы дарожнага руху, не курым і не ўжываем алкагольных напояў, не б'ёмся, апранаемся адпаведна надвор'ю, не крыўдзім бліжніх, а таксама калі беражліва адносімся да прыроды. 49. Як гучаць шостая і дзевятая запаведзі? - Шостая: не чужалож. - Дзевятая: не пажадай жонкі бліжняга твайго. 50. Калі мы выконваем шостую і дзевятую запаведзі? - Шостую і дзевятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сціпласць і сарамлівасць у думках, словах, адзенні, учынках, калі пазбягаем бессаромных паводзінаў, сяброўстваў, фільмаў і фотаздымкаў Святы Дух асвяціў нашае цела падчас хросту. Нашае цела з'яўляецца святыняй Духа Святога, таму трэба шанаваць годнасць свайго цела. 51. Як гучаць сёмая і дзесятая запаведзі? - Сёмая: не крадзі. - Дзесятая: не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму. 52. Калі мы выконваем сёмую і дзесятую запаведзі? - Сёмую і дзесятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сваю маёмасць і маёмасць іншых, калі беражом агульную маёмасць, калі вяртаем знойдзеныя ці пазычаныя рэчы, не бяром нічога без дазволу і не прысвойваем сабе чужую маёмасць, калі шануем 53. Як гучыць восьмая запаведзь? - He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго. 54. Калі мы выконваем восьмую запаведзь? - Мы выконваем восьмую запаведзь, калі гаворым праўду, не 55. Якая Божая запаведзь з'яўляецца самай галоўнай? - Самая галоўная запаведзь - гэта запаведзь любові: любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім. Любі бліжняга твайго, як самога сябе. ПРА КАСЦЁЛЬНЫЯ НАКАЗЫ 56. Якія ёсць яшчэ наказы, абавязковыя для кожнага хрысціяніна? - Абавязковымі для кожнага хрысціяніна з'яўляюцца яшчэ каcцёльныя наказы. 57. Хто даў Касцёлу права ўстанаўліваць наказы? - Гэтае права даў Касцёлу Сам Езус Хрыстус. 58. Колькі ёсць касцёльных наказаў? - Ёсць пяць касцёльных наказаў: 1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы. 2 Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння. 3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію. 4. Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах. 5. Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.
ПРА ГРЭХ 59. Што такое грэх? - Грэх - гэта свядомае і дабравольнае парушэнне Божых запаведзяў альбо касцёльных наказаў. 60. Ці ўсе грахі аднолькавыя? - He ўсе грахі з'яўляюцца аднолькавымі. Ёсць грахі смяротныя (цяжкія) і лёгкія. 61. Калі чалавек здзяйсняе смяротны грэх? - Калі свядома і дабравольна парушае запаведзь у сур'ёзнай матэрыі. 62. Якія наступствы мае смяротны грэх? - Праз смяротны грэх чалавек адыходзіць ад Пана Бога і страчвае асвячальную ласку. ПРА ЕЗУСА ХРЫСТА 63. Хто такі Езус Хрыстус? - Езус Хрыстус - Сын Божы, які стаў чалавекам дзеля нашага збаўлення. 64. Якім чынам Езус Хрыстус нас збавіў? - Езус Хрыстус збавіў нас праз свае пакуты і смерць на крыжы. 65. Хто з'яўляецца Айцом Езуса Хрыста? - Айцом Езуса Хрыста ёсць Бог Айцец. 66. Хто з'яўляецца Маці Езуса? - Маці Езуса - Найсвяцейшая Панна Марыя. 67. Кім быў святы Юзаф? - Святы Юзаф быў апекуном Езуса. 68. Чаму Маці Божую называем Найсвяцейшай? - Маці Божую мы называем Найсвяцейшай, бо Яна не мела ніводнага граху і была поўная Божай ласкі. 69. Чаму мы называем Яе Беззаганнай? - Мы называем Яе Беззаганнай, бо з першых хвілінаў свайго жыцця Яна была вольная ад першароднага граху.
ПРА БОЖУЮ ЛАСКУ 70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне? - Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка. 71. Хто выслужыў нам Божую ласку? - Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус. 72. Якая ёсць Божая ласка? - Ёсць ласка асвячальная і дзейсная. 73. Што такое асвячальная ласка? - Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе. 74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку? - Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту. 75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку? - Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх. 76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку? - Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння. 77. Што такое дзейсная ласка? - Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення. ПРА СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ 78. Што такое святыя сакрамэнты? - Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку. 79. Колькі ёсць святых сакрамэнтаў? - Ёсць сем сакрамэнтаў: І. Хрост. 2. Канфірмацыя. 3. Эўхарыстыя. 4. Пакаянне. 5. Намашчэнне хворых. 6. Пасвячэнне. 7. Сужэнства. 80. Якія сакрамэнты можна прымаць толькі раз у жыцці? - Раз у жыцці можна прымаць хрост, канфірмацыю, пасвячэнне.
ПРА СВЯТЫ ХРОСТ 81. Што такое хрост? - Святы хрост - гэта першы і самы неабходны сакрамэнт, праз які Хрыстус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых асабістых грахоў, яднае нас з сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае ў святы Касцёл. 82. Хто ўдзяляе сакрамэнт хросту? - Сакрамэнт хросту ўдзяляе біскуп, святар альбо дыякан, але пры неабходнасці хрысціць можа любы чалавек. 83. Якім чынам удзяляецца хрост? - Святы хрост удзяляецца такім чынам: галава кандыдата да хросту паліваецца вадой і адначасова гаворацца словы: «(называецца імя), я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога». ПРА САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ 84. Што такое сакрамэнт пакаяння? - Сакрамэнт пакаяння - гэта сакрамэнт, у якім Пан Езус праз пасрэдніцтва святара прабачае нам грахі, учыненыя намі пасля хросту 85.Якія ўмовы неабходна выканаць, каб сакрамэнт пакаяння быў - Для таго, каб Езус Хрыстус прабачыў нам грахі ў сакрамэнце пакаяння, неабходна: 1. Зрабіць рахунак сумлення. 2. Шкадаваць за грахі. 3. Прыняць цвёрдае пастанаўленне выправіцца. 4. Шчыра вызнаць свае грахі. 5. Выканаць прызначаную пакуту. 86. Што такое рахунак сумлення? - Рахунак сумлення - гэта разважанне над тым, як мы выконвалі волю Пана Бога, і прыпамінанне сваіх грахоў. 87. Што такое жаль за грахі? - Жаль за грахі - гэта раскаянне за ўчыненыя грахі, жаль аб тым, што мы не выканалі волю Пана Бога і пакрыўдзілі бліжняга. 88. Што такое цвёрдае пастанаўленне выправіцца? - Цвёрдае пастанаўленне выправіцца - гэта шчырае жаданне пазбягаць грахоў і рашэнне змяніць да лепшага сваё жыццё. 89. Што такое споведзь? - Споведзь - гэта вызнанне ўсіх сваіх грахоў перад Богам у прысутнасці святара, каб атрымаць прабачэнне. 90. Якой павінна быць споведзь? - Споведзь павінна быць шчырай і поўнай - гэта значыць, трэба прызнацца ва ўсіх грахах, сказаць, як часта мы іх рабілі і чаму. 91. Што нам дае добрая споведзь? - Пасля добрай споведзі Пан Бог адпускае нам грахі, вяртае страчаную намі асвячальную ласку і дае дзейсныя ласкі для захавання запаведзяў. 92. Што такое выкананне прызначанай пакуты? - Гэта выкананне дадзенага падчас споведзі задання і напраўленне крыўды, учыненай бліжняму.
ПРА САКРАМЭНТ ЭЎХАРЫСТЫІ 93. Што такое Найсвяцейшы Сакрамэнт? - Найсвяцейшы Сакрамэнт - гэта сапраўднае Цела і Кроў Езуса Хрыста ў постаці хлеба і віна. 94. Хто прысутнічае ў Найсвяцейшым Сакрамэнце? - У Найсвяцейшым Сакрамэнце прысутнічае жывы Езус Хрыстус. 95. Якія сакрамэнты ўстанавіў Езус Хрыстус падчас Апошняй Вячэры? - Падчас Апошняй Вячэры Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт 96. Што здзяйсняе Езус падчас Ахвяры святой Імшы? - У Ахвяры святой Імшы Езус ахвяруе сябе за нас свайму нябеснаму Айцу і корміць нас сваім Целам. 97. Што такое святая Камунія? - Святая Камунія - гэта прыняцце Цела і Крыві Езуса Хрыста ў постаці хлеба (часам - хлеба і віна). 98. Што дае святая Камунія? - Святая Камунія яднае нас з Езусам Хрыстом, а таксама з Айцом і Духам Святым. Яна ўмацоўвае ў нас любоў да Бога і бліжняга, памнажае ў нас асвячальную ласку і дае дзейсную ласку. 99. Хто можа прымаць святую Камунію? - Кожны, хто знаходзіцца ў стане асвячальнай ласкі (не мае на душы цяжкага граху) і прагне з'яднацца з Езусам Хрыстом. ПРА ІНШЫЯ САКРАМЭНТЫ 100. Што такое канфірмацыя? - Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры. 101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых? - Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне. 102. Што такое сакрамэнт пасвячэння? - Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння. 103. Што такое сакрамэнт сужэнства? - Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў. 104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў? - Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці. - Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне. - Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця. ПРА СВЯТЫ КАСЦЁЛ 105. Адкуль мы ведаем пра Пана Бога, пра Яго сутнасць? - Сам Пан Бог аб'явіў людзям праўду пра сябе. Гэтую праўду перадае нам Касцёл. 106. Што такое Касцёл? - Касцёл - гэта сям'я Божая, супольнасць хрысціянаў, якія пад кіраўніцтвам Езуса Хрыста, наступнікам якога з'яўляецца Папа Рымскі, імкнуцца да збаўлення, вызнаючы адну веру і прымаючы адны і тыя ж святыя сакрамэнты. 107. Каму Хрыстус даручыў навучаць людзей усяму, што аб'явіў Бог? - Хрыстус даручыў гэта Апосталам і іх пераемнікам. 108. Якога Апостала Хрыстус выбраў сваім наступнікам? - Езус Хрыстус выбраў сваім наступнікам святога Пятра. 109. Хто з'яўляецца наступнікам святога Пятра? - Наступнікам святога Пятра з'яўляецца біскуп Рыма – гэта значыць, Святы Айцец, Папа Рымскі. 110. Хто з'яўляецца наступнікамі Апосталаў? - Наступнікамі Апосталаў з'яўляюцца біскупы. 111. Хто дапамагае біскупам навучаць людзей таму, што аб'явіў Бог? - Навучаць таму, што аб'явіў Бог, дапамагаюць біскупам святары і дыяканы. 112. Якія галоўныя абавязкі хрысціяніна? - Кожны хрысціянін павінен: верыць у тое, што аб'явіў Бог, і чаму навучае Касцёл; выконваць Божыя запаведзі і касцёльныя наказы; прымаць святыя сакрамэнты; маліцца і рабіць добрыя ўчынкі.
Материалы стены перемещены в Гостевую книгу
|
|
KATECHIZMO PANU BOGU 1. Kto to jest Pan Bóg? - Pan Bóg jest to Duch najdoskonalszy, Stworzyciel nieba i ziemi, 2. Dlaczego Pana Boga nazywamy Duchem? - Pana Boga nazywamy Duchem, bo nie ma ciała. 3. Jak nazywamy Boga w trzech Osobach? - Boga w trzech Osobach nazywamy Trójcą Przenajświętszą. 4. Czy Pan Bóg zawsze był i zawsze będzie? - Pan Bóg był zawsze, jest i będzie zawsze, i dlatego Pana Boga 5. Gdzie jest Pan Bóg? - Pan Bóg jest w niebie, na ziemi i na każdym miejscu. 6. Dlaczego Pana Boga nazywamy wszechwiedzącym? - Bo Pan Bóg wszystko wie i zna nawet nasze myśli i chęci. 7. Dlaczego Pana Boga nazywamy Stworzycielem? - Pana Boga nazywamy Stworzycielem, bo uczynił wszystkie rzeczy 8. Dlaczego Pana Boga nazywamy Ojcem najlepszym? - Pana Boga nazywamy Ojcem najlepszym, bo kocha wszystkich ludzi 9. Dlaczego Pana Boga nazywamy sprawiedliwym? - Bo Pan Bóg za dobre nagradza, a za złe karze. - Bo Pan Bóg chętnie przebacza, gdy żałujemy za grzechy. O ANIOŁACH 11. Kto to są Aniołowie? - Aniołowie są to duchy, które mają rozum i wolną wolę, lecz nie 12. Na co Pan Bóg stworzył Aniołów? - Pan Bóg stworzył Aniołów, aby Pana Boga chwalili, ludziom do 13. Jak nazywamy Aniołów, którzy nam pomagają? - Aniołów, którzy nam pomagają, nazywamy Aniołami Stróżami. 14. Czy wszyscy Aniołowie zostali posłuszni Panu Bogu? - Niektórzy Aniołowie zbuntowali się i nie chcieli służyć Panu 15. Jak Pan Bóg ukarał zbuntowanych Aniołów? - Zbuntowanych Aniołów strącił Pan Bóg do piekła, gdzie nie mogą 16. Jak nazywamy zbuntowanych Aniołów? - Zbuntowanych Aniołów nazywamy szatanami, złymi duchami, albo 17. Co czynią złe duchy? - Złe duchy kuszą ludzi, aby nie słuchali Pana Boga. O CZŁOWIEKU 18. Skąd się wziął człowiek? - Człowieka stworzył Pan Bóg. 19. Kto to jest człowiek? - Człowiek jest to stworzenie Boże, które posiada ciało i duszę 20. Do kogo jest podobna dusza ludzka? - Dusza ludzka podobna jest do Pana Boga, bo jest duchem, ma 21. Na co Pan Bóg stworzył człowieka? - Pan Bóg stworzył człowieka, aby człowiek Pana Boga kochał, pełnił 22. Dlaczego pierwsi ludzie byli szczęśliwi? - Pierwsi ludzie byli bardzo szczęśliwi, bo byli miłymi dziećmi 23. Z czego najbardziej cieszyli się pierwsi ludzie? - Cieszyli się najbardziej z tego, że w duszy mieli łaskę uświę 24. Co sprawia w duszy łaska uświęcająca? - Łaska uświęcająca czyni duszę piękną i miłą Bogu, łączy nas z Panem O GRZECHU PIERWORODNYM 25. Czego wymagał Pan Bóg od pierwszych ludzi? - Pan Bóg wymagał, aby pierwsi ludzie kochali Go i byli Mu 26. Czy pierwsi ludzie byli posłuszni Panu Bogu? - Pierwsi ludzie nie byli posłuszni Panu Bogu. Diabeł namówił ich do 27. Jak się nazywa nieposłuszeństwo pierwszych ludzi? - Nieposłuszeństwo pierwszych ludzi nazywamy grzechem pierwo 28. Jak Pan Bóg ukarał pierwszych ludzi za ich grzech? - Pan Bóg pozbawił ich łaski uświęcającej, prawa do nieba i przestali 29. Czy te kary dotknęły tylko pierwszych ludzi? - Kary te spadły na wszystkich ludzi, czyli wszyscy ludzie rodzą się 30. Kto był wolny od grzechu pierworodnego? - Od grzechu pierworodnego była wolna tylko Najświętsza Panna, O RZECZACH OSTATECZNYCH 31. Co to jest śmierć? - Śmierć jest to rozłączenie się duszy i ciała. 32. Co się dzieje z duszą po śmierci człowieka? - Po śmierci człowieka dusza staje na sąd Boży. - Po sądzie Bożym czeka duszę nagroda w niebie, albo oczyszczenie 34. Jaka jest nagroda w niebie? - Dusze w niebie są szczęśliwe, bo oglądają Pana Boga, są ra 35. Jaką karę ponoszą potępieni w piekle? - Potępieni w piekle nie oglądają Pana Boga i cierpią wieczne męki. - Dusza w czyśćcu przez jakiś czas cierpi dotkliwe męki, a potem 37. Kiedy i ciało otrzyma nagrodę, albo karę wieczną? - Na końcu świata wszyscy ludzie zmartwychwstaną na Sąd Osta Q PRZYKAZANIACH BOŻYCH 38. Co Pan Bóg uczynił, aby ludzie wiedzieli, jak mają postępować? - Pan Bóg dał ludziom przykazania. Jest ich dziesięć. 39. Które jest pierwsze przykazanie Boże? - Nie będziesz miał bogów cudzych przede Mną. 40. Kiedy zachowujemy pierwsze przykazanie Boże? - Pierwsze przykazanie Boże zachowujemy, gdy: 1. wierzymy w Pana Boga i we wszystko, co Pan Bóg objawił, 2. modlimy się często — rozmawiamy z Panem Bogiem, 3. oddajemy Mu cześć. 41. Które jest drugie przykazanie Boże? - Nie będziesz brał Imienia Pana Boga swego nadaremno. 42. Kiedy zachowujemy drugie przykazanie Boże? - Drugie przykazanie Boże zachowujemy, gdy: 1. szanujemy Imię 43. Które jest trzecie przykazanie Boże? - Pamiętaj, abyś dzień święty święcił. 44. Kiedy zachowujemy trzecie przykazanie Boże? Trzecie przykazanie Boże zachowujemy, gdy: 1. przeznaczamy niedziele i święta na oddanie czci Bogu, 2. na uczestniczenie we Mszy świętej, 3. na odpoczynek i pełnienie dobrych uczynków. 45. Które jest czwarte przykazanie Boże? - Czcij ojca swego i matkę swoją. 46. Kiedy zachowujemy czwarte przykazanie Boże? - Czwarte przykazanie Boże zachowujemy, gdy: 1. szanujemy, ko 47. Które jest piąte przykazanie Boże? - Nie zabijaj. 48. Kiedy zachowujemy piąte przykazanie Boże? - Piąte przykazanie Boże zachowujemy, gdy: 1. szanujemy życie 49. Które jest szóste i dziewiąte przykazanie Boże? - Szóste przykazanie: Nie cudzołóż, Dziewiąte przykazanie: Nie pożądaj żony bliźniego swego. 50. Kiedy zachowujemy szóste i dziewiąte przykazanie Boże? - Przykazanie szóste i dziewiąte zachowujemy, gdy: l. zachowujemy 51. Które jest siódme i dziesiąte przykazanie Boże? - Siódme przykazanie: Nie kradnij. Dziesiąte przykazanie: Nie pożą 52. Kiedy zachowujemy siódme i dziesiąte przykazanie Boże? - Siódme i dziesiąte przykazanie Boże zachowujemy, gdy: 1. nie bierzemy cudzych rzeczy bez pozwolenia właściciela, 2. szanujemy cudze i własne rzeczy, 3. szanujemy rzeczy społeczne, 4. oddajemy rzeczy znalezione lub pożyczone, 5. szanujemy pracę ludzi. 53. Które jest ósme przykazanie Boże? - Nie mów fałszywego świadectwa przeciw bliźniemu swemu. 54. Kiedy zachowujemy ósme przykazanie Boże? - Ósme przykazanie zachowujemy, gdy: l. mówimy prawdę, 2. mówimy dobrze o innych ludziach, 3. nie pozwalamy innym mówić źle o bliźnich. 55. Które są najważniejsze przykazania Boże? - Najważniejszymi przykazaniami Bożymi są przykazania miłości, 1. Będziesz miłował Pana Boga swego z całego serca swego, z całej 2. a bliźniego swego jak siebie samego. O PRZYKAZANIACH KOŚCIELNYCH 56. Jakie są jeszcze przykazania, które każdy katolik zachowywać - Przykazania kościelne. 57. Kto Kościołowi dał władzę ustanawiania przykazań? - Sam Pan Jezus. 58. Ile jest przykazań kościelnych? - Przykazań kościelnych jest pięć: 1. Ustanowione przez Kościół dni święte święcić, 2. W niedzielę i święta we Mszy świętej nabożnie uczestniczyć, 3. Posty nakazane zachowywać, 4. Przynajmniej raz w roku spowiadać się i w czasie wielkanocnym 5. W czasach zakazanych zabaw hucznych nie urządzać. O GRZECHU 59. Co to jest grzech? - Grzech jest to świadome i dobrowolne przekroczenie przykazań 60. Czy wszystkie grzechy są jednakowe? - Nie wszystkie grzechy są jednakowe; jedne są ciężkie, czyli śmier 61. Kiedy człowiek popełnia grzech ciężki? - Gdy świadomie i dobrowolnie nie zachowuje przykazań w ważnej 62. Jakie są skutki grzechu śmiertelnego? - Przez grzech śmiertelny człowiek obraża Pana Boga, zrywa z Nim O PANU JEZUSIE 63. Kim jest Jezus Chrystus? - Jezus Chrystus jest Synem Bożym, który stał się człowiekiem dla 64. W jaki sposób zbawił nas Pan Jezus? - Pan Jezus zbawił nas przez mękę i śmierć swoją na krzyżu. 65. Kto jest Ojcem Pana Jezusa? - Ojcem Pana Jezusa jest Bóg Ojciec. 66. Kto jest Matką Pana Jezusa? - Matką Pana Jezusa jest Najświętsza Maryja Panna. 67. Kim był święty Józef? - Święty Józef był opiekunem Pana Jezusa. 68. Dlaczego Matka Boża nazywa się Najświętsza? - Matka Boża nazywa się Najświętsza, bo nie miała żadnego grzechu 69. Dlaczego Matkę Bożą nazywamy Niepokalanie Poczętą? - Matka Boża nazywa się Niepokalanie Poczęta, bo wolna była od O ŁASCE BOŻEJ 70. Czego potrzebuje człowiek, aby mógł osiągnąć niebo? - Człowiek, aby mógł osiągnąć niebo, potrzebuje pomocy łaski Bożej. 71. Kto wysłużył nam łaskę Bożą? - Łaskę Bożą wysłużył nam Zbawiciel świata, Jezus Chrystus. 72. Jakie są rodzaje łaski Bożej? - Łaska Boża jest uświęcająca i uczynkowa. 73. Co to jest łaska uświęcająca? - Łaska uświęcająca jest to dar Boży, który daje nam życie nad 74. Kiedy po raz pierwszy otrzymujemy łaskę uświęcającą? - Po raz pierwszy otrzymujemy łaskę uświęcającą na Chrzcie 75. Kiedy traci człowiek łaskę uświęcającą? - Łaskę uświęcającą traci człowiek, gdy popełni grzech ciężki. 76. Przez co możemy odzyskać utraconą łaskę uświęcającą? - Utraconą łaskę uświęcającą możemy odzyskać przez Sakrament 77. Co to jest łaska uczynkowa? - Łaska uczynkowa jest to pomoc Boża do spełniania dobrych O SAKRAMENTACH ŚWIĘTYCH 78. Co to jest Sakrament? - Sakrament jesto to znak widzialny, który z ustanowienia Pana 79. Co sprawiają Sakramenty święte w nas? - Przez Sakramenty święte Pan Jezus łączy się z nami, udziela nam 80. Ile jest Sakramentów świętych? - Sakramentów świętych jest siedem: l - Chrzest, 2 - Bierzmowanie, 3 - Eucharystia czyli Najświętszy Sakrament, 4 - Pokuta, 5 - Namaszczenie Chorych, 6 - Kapłaństwo, 7 - Małżeństwo. 81. Które Sakramenty tylko raz w życiu można przyjmować? - Chrzest, Bierzmowanie i Kapłaństwo. O CHRZCIE ŚWIĘTYM 82. Co to jest Chrzest święty? - Chrzest święty jest to pierwszy i najpotrzebniejszy Sakrament, 83. Kto może chrzcić? - Chrztu świętego udziela zazwyczaj kapłan, a w nagłym wypadku 84. W jaki sposób udziela się Chrztu świętego? - Chrztu świętego udziela się w ten sposób: polewa się główkę dziecka O SAKRAMENCIE POKUTY 85. Co to jest Pokuta? - Pokuta jest to Sakrament, w którym kapłan w zastępstwie Pana 86. Jakie warunki trzeba wypełnić, aby przyjąć Sakrament Pokuty - Żeby Pan Jezus odpuścił nam grzechy w Sakramencie Pokuty, 87. Co to jest rachunek sumienia? - Rachunek sumienia jest to przypomnienie sobie swoich grzechów. 88. Co to jest żal za grzechy? - Żal za grzechy jest to smutek z powodu popełnionych grzechów. 89. Co trzeba uczynić po obudzeniu żalu za grzechy? - Po przeproszeniu Pana Boga za grzechy trzeba mocno postanowić 90. Co to jest spowiedź? - Spowiedź jest to wyznanie wszystkich swoich grzechów przed ka 91. Jaka powinna być spowiedź? - Spowiedź powinna być szczera i całkowita, to znaczy, że na 92. Co się dzieje w duszy przez spowiedź dobrze odbytą? W spowiedzi dobrze odbytej Pan Jezus odpuszcza grzechy i karę wieczną, przywraca łaskę uświęcającą i daje łaski uczynkowe do zachowania przykazań. 93. Co to jest zadośćuczynienie? - Zadośćuczynienie Panu Bogu i bliźniemu jest to wypełnienie wy O SAKRAMENCIE EUCHARYSTII 94. Co to jest Sakrament Eucharystii czyli Najświętszy Sakrament? - Najświętszy Sakrament jest to prawdziwe Ciało i prawdziwa Krew 95. Kto jest w Najświętszym Sakramencie? - W Najświętszym Sakramencie jest Pan Jezus żywy jako Bóg 96. Jakie Sakramenty święte ustanowił Pan Jezus na Ostatniej Wie - Na Ostatniej Wieczerzy Pan Jezus ustanowił Najświętszy Sakrament 97. Co czyni Pan Jezus w ofierze Mszy świętej? - We Mszy świętej Pan Jezus ofiaruje się za nas i z nami Ojcu 98. Co to jest Msza święta? - Msza święta jest powtórzeniem w sposób niekrwawy Ofiary Pana 99. Co to jest Komunia święta? - Przyjmowanie Najświętszego Sakramentu, czyli pożywanie Ciała i Krwi 100. Co sprawia w nas Komunia święta? - Komunia święta jednoczy nas z Panem Jezusem i z ludźmi w jedną 101. Kto może przyjmować Komunię świętą? - Każdy, kto chce zjednoczyć się z Panem Jezusem i nie ma na duszy O INNYCH SAKRAMENTACH ŚWIĘTYCH 102. Co to jest Bierzmowanie? - Bierzmowanie jest to Sakrament, w którym Duch Święty rozpala - Bierzmowanie czyni nas w pełni członkami Kościoła. 103. Co to jest Sakrament Namaszczenia Chorych? - Namaszczenie Chorych jest to Sakrament, w którym Pan Jezus 104. Co to jest Kapłaństwo? (Sakrament Kapłaństwa) - Kapłaństwo jest to Sakrament, w którym Pan Jezus daje władzę - Wszyscy wierni uczestniczą w kapłaństwie Chrystusowym. 105. Co to jest Małżeństwo? - Małżeństwo jest to Sakrament, w którym dwoje chrześcijan stanu 106. Jakie są główne obowiązki stanu małżeńskiego? 1. wychować dzieci i dbać o ich dobro doczesne i wieczne, 2. żyć zgodnie aż do śmierci w miłości i wierności małżeńskiej, 3. wspomagać się wzajemnie w dążeniu do szczęścia doczesnego O KOŚCIELE ŚWIĘTYM 107. Skąd wiemy o tym wszystkim, czego uczymy się o Panu Bogu? - Sam Pan Bóg objawił to ludziom. 108. Komu polecił Pan Jezus nauczać tego, co Pan Bóg objawił - Pan Jezus polecił Apostołom i ich następcom nauczać ludzi tego, co 109. Którego Apostoła wybrał Pan Jezus jako swego zastępcę? - Pan Jezus wybrał świętego Piotra jako swego zastępcę. 110. Kto jest następcą świętego Piotra? - Następcą świętego Piotra jest biskup rzymski, czyli Papież, Ojciec 111. Kto jest następcą Apostołów? - Następcami Apostołów są biskupi? 112. Kto pomaga biskupom w nauczaniu tego, co Pan Bóg objawił? - W nauczaniu tego, co Pan Jezus objawił, pomagają biskupom 113. Kto stanowi Kościół święty? - Kościół święty stanowią: Papież, biskupi, kapłani i wierni. Wszyscy 114. Jakie są główne obowiązki katolika? - Główne obowiązki katolika są: 1. wierzyć w to wszystko, co Pan Bóg objawił, a Kościół naucza, 2. wypełniać przykazania Boże i kościelne, 3. przyjmować Sakramenty święte, 4. modlić się i pełnić dobre uczynki. XI. SPOWIEDŹ ŚWIĘTA 1. Po przygotowaniu się do Sakramentu Pokuty klęknij przy 2. Uczyń znak krzyża mówiąc: W imię Ojca i Syna, i Ducha 3. Wysłuchaj słów kapłana, który zachęci cię do ufności w miłosierdzie 4. Teraz powiedz: Przystępuję pierwszy raz do spowiedzi świętej. 5. Słuchaj teraz nauki kapłana i przyjmij wyznaczoną przez niego 6. Kapłan z ręką wzniesioną nad tobą wypowie słowa rozgrzeszenia. 7. Po udzieleniu ci rozgrzeszenia kapłan mówi np. Idź w pokoju Обратная связь |